Ігар Мыслівец

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 12 жніўня 1991

Дата затрымання: 2 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 16 траўня 2022

Суддзя: Суднік Вікторыя

Пракурор: Ларычаў Яраслаў

Справы: "Справа цюкоў"

Ігар Фёдаравіч Мыслівец — фігурант крымінальнай справы аб размаляваных цюках з сенажом.

2 верасня 2021 прэс-служба МУС паведаміла, што каля трасы М1 ноччу былі затрыманыя чатыры мужчыны і тры жанчыны з Мінска ва ўзросце ад 27 да 51 года. Адзін з іх — Ігар Мыслівец. Прычынай затрымання стала размалёўванне на полі больш за 80 цюкоў з сенажом. Супраць затрыманых распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства).

Пасля затрымання іх даставілі ў Дзяржынскі РАУС, дома ў іх былі праведзеныя ператрусы. Да суда ім усім абралі меру стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту і змясцілі ў жодзінскую турму №8.

Суд Стаўбцоўскага раёна 31 студзеня 2022 вынес прысуды па рэзананснай "справе размаляваных цюкоў з саломай". Суддзя Вікторыя Суднік прызначыла Ігару Мысліўцу 1 год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пракурор Яраслаў Ларычаў прасіў суд усіх фігурантаў пазбавіць волі. На працэсе стала вядома, на поле 1 верасня сілавікі прыехалі з аўтаматамі, супрацоўнікі на затрыманых малявалі свастыку, некаторых збівалі. Таксама, па словах абвінавачаных, акцыю, па сутнасці, арганізаваў "невядомы хлопец", які прапаноўваў абвінавачаным у тэлеграме размаляваць цюкі пад Дзяржынскам. Сярод затрыманых яго не апынулася. Двое палітвязняў па справе прапаноўвалі следчым цалкам выкупіць размаляваныя цюкі або вымыць іх (бо ў аднаго абвінавачанага ўласная клінінгавая кампанія), але следчы нават не перадаў прапановы дырэктару калгасу.

Ігар утрымліваўся ў магілёўскай турме № 4, цалкам адбыў тэрмін і 16 траўня 2022 г. выйшаў на волю.

Шэсць палітвязняў па "справе цюкоў" асудзілі да калоніі. На затрыманых сілавікі малявалі свастыку

Суддзя Вікторыя Суднік прызнала ўсіх вінаватымі па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства групай асобаў) і прызначыла ўсім, акрамя Кацярыны Арыка, год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»