Ігар Ляшкевіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 8 лістапада 1984
Дата затрымання: 1 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Рубашэўская Людміла, Лаўрэнюк Таццяна
Пракурор: Шарко Алена
Справы: Справа карагодаў
Ігар Алегавіч Ляшкевіч — фігурант так званай "справы карагодаў", якая датычыцца акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце. У той дзень калона дэманстрантаў выйшла на скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Рух аўтамабіляў і грамадскага транспарту на ўчастку быў абцяжараны. Людзі спявалі песні, вадзілі карагоды да тых часоў, пакуль не прыехаў вадамёт. Услед за ім выбеглі сілавікі і сталі затрымліваць пратэстоўцаў.
Ігара затрымалі 1 снежня 2021 года і змясцілі ў СІЗА-7 да суда. Яму прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак).
4 траўня 2022 года суддзя Людміла Рубашэўская прызнала Ігара вінаватым і прызначыла яму 3 гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").
Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 10 снежня 2024 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя Таццяна Лаўрэнюк.
11 фігурантам "справы карагодаў" вынеслі прысуды