Ігар Леднік
Дата затрымання: 18 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Месца зняволення: Следчая турма № 8

Ігар Аляксандравіч Леднік — сябра БСДП з Барысава, быў затрыманы 18 красавіка 2022 года. Спачатку яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасля іх ён на волю не выйшаў. На Ігара заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 367 КК «Паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Ігар Леднік мае інваліднасць 2 групы праз праблемы з сэрцам.
У чэрвені 2022 г. адвакатка паведаміла, што стан здароўя палітвязня пагоршыўся, Ігар знаходзіцца ў санчастцы следчага ізалятара ў ляжачым стане.