Ігар Котаў

Дата затрымання: 25 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Бушава Алена

Ігара Валер'евіча Котава абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Крымінальная справа Ігара Котава была выдзеленая ў асобную вытворчасць 25 жніўня 2023 года, а сам ён змешчаны пад варту.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 22 лістапада 2023 года яму прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады. Мабільны тэлефон канфіскаваны ў даход дзяржавы. Справу разглядала суддзя Алена Бушава.

"Змяшчаў у экстрэмісцкім канале схемы перамяшчэння амапаўцаў у Мінску"

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 22 лістапада 2023 года вынесены прысуд Ігару Котаву, якога абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядала суддзя Алена Бушава.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»