Ігар Комлік
галоўны бухгалтар прафсаюзу РЭП
Былы палітвязень
Дата затрымання: 2 жніўня 2017
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Справы: Справа прафсаюзаў
Супрацоўнікі дэпартамэнта фінансавых раследванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі 2 жніўня 2017 году правялі ператрус і канфіскацыю кампутараў і фінансавых дакумэнтаў у офісе прафсаюзу РЭП і цэнтральным офісе БНП.
Ігар Комлік быў затрыманы і два месяцы знаходзіўся ў СІЗА № 1.
24 жніўня 2018 году суд Савецкага раёна горада Менска прызнаў яго вінаватым ва ўхіленні ад сплаты падаткаў і прыгаварыў да чатырох гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з пяцігадоваю забаронаю займаць кіроўныя пасады. Фігуранты справы называюць яе «цалкам сфабрыкаванаю».