Ігар Кісляк
Палітвязень
Дата нараджэння: 23 сакавіка 1970
Дата затрымання: 2 лютага 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Васілеўскі Сяргей
Месца зняволення: СІЗА-1
Групы: Сілавікі

Ігар Алегавіч Кісляк — адзін з пяці былых сілавікоў, якога затрымалі пасля таго, як у 2020-м годзе яны запісалі зварот супраць гвалту.
Падпалкоўнік міліцыі, былы намеснік начальніка аддзела ГУБАЗ МУС Рэспублікі Беларусь, які доўгі час праслужыў начальнікам крымінальнай міліцыі Жодзінскага ГАУС. У 2012 годзе ён звольніўся, а ў 2014 годзе стаў прадпрымальнікам.
12 жніўня 2020 года былыя сілавікі з Жодзіна Дзмітрый Удовін, Андрэй Дарошка, Вячаслаў Ільіч, Ігар Кісляк і Віталь Папроцкі запісалі моцны зварот да сілавікоў — яны асудзілі гвалт у дачыненні да беларусаў і папрасілі сваіх калег не быць карнікамі. Пазней мужчын затрымалі, а 13 студзеня 2025 году іх справу пачалі разглядаць у Мінскім абласным судзе.
Усіх былых сілавікоў судзяць паводле двух артыкулаў — «нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК). Ім пагражае да 12 гадоў калоніі. Судовы працэс узначальваў суддзя Сяргей Васілеўскі. 15, 16, 28 студзеня 2025 г. разгляд працягнуўся, 3 лютага 2024 г. быў агучаны прысуд (вядома толькі, што звязаны з пазбаўленнем волі ў калоніі).
Утрымліваўся ў турме № 8, пераведзены ў СІЗА №1.
11 красавіка 2025 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.