Ігар Хмара

Былы палітвязень

Дата затрымання: 2 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Пірожнікава Таццяна

Групы: Дзеячы культуры

Справы: Пратэсты Мінск

Ігар Аляксандравіч Хмара — экскурсавод, краязнавец, які быў затрыманы на пачатку жніўня 2022 года за тое, што размаўляў на вуліцы па-беларуску. Пасля адбыцця адміністрацыйных арыштаў стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

11 лістапада 2022 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска Таццяна Пірожнікава прызнала Ігара вінаватым і прызначыла яму два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

20 студзеня 2023 г. МУС дадала палітвязня ў "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Краязнаўца Ігара Хмару асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах

Ад чалавека, які быў за кратамі разам ў Ігарам, стала вядома, што затрымалі Хмару за размову на беларускай мове на вуліцы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»