Ігар Караткоў
Дата нараджэння: 12 жніўня 1988
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Абашын Аляксандр
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Караткоў Ігар Уладзіміравіч затрыманы напачатку ліпеня 2023 года. Асуджаны ў Віцебскім абласным судзе па ч. 2 арт. 361-3 КК. З 19 па 27 снежня 2023 года справу разгледзеў суддзя Аляксандр Абашын.
На 13 лютага 2024 быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Ігара. Старшыня камісіі Андрэй Кавальчук. Прысуд набыў моц.
23 лютага 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".