Ігар Капанайка
ваенны пенсіянер
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 2 траўня 1965
Дата затрымання: 27 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 12 сакавіка 2022
Суддзя: Бушава Алена
Пракурор: Грэцкая Алеся
Групы: Ваенныя
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне, Пенсійны ўзрост
Справы: Пратэсты Мінск
Мінчук, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, Ігар Ізідоравіч Капанайка мае від на жыхарства ў Беларусі, ваенны пенсіянер.
З матэрыялаў следства вядома, што днём 13 лістапада 2020 года 55-гадовы мужчына зайшоў у пад'езд аднаго з дамоў у Фрунзенскім раёне Мінска і з хуліганскіх памкненняў заліў мантажнай пенай ўваходныя дзверы кватэры супрацоўніка органаў унутраных спраў. Таксама ён запеніў механізм замка дзвярэй і паштовую скрыню.
Акрамя таго, як сцвярджае Следчы камітэт, на паштовай скрыні абвінавачаны напісаў фразу, якая публічна абражае супрацоўніцу міліцыі ў сувязі з выкананнем ёю службовых абавязкаў і схаваўся з месца здарэння.
Мужчыну прад'явілі абвінавачванне па арт. 339 КК (Хуліганства) і 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
"Мне не хацелася б паўстаць перад судом старым маразматыкам. Я дакажу, што Абознай былі вымаўленыя словы аб тым, што Раман Бандарэнка выйшаў вечарам п'яным.
Я не хуліган, не злачынец. Я афіцэр запасу. Калі я бачу несправядлівасць, я завожуся з паўабароту. Так было і тады. Смерць Рамана Бандарэнка ўразіла ўсю Беларусь. Ён таксама служыў, як і я. Ён узростам мне як сын. Ён загінуў у цэнтры Мінска, у мірны час, у краіне, якую называюць краінай для жыцця.
На наступным дзень я зайшоў у Інтэрнэт і прачытаў паведамленне Абознай, у якім не было спачуванні родным і блізкім, а толькі хлусня. Усё гэта перапоўніла чашу майго цярпення і я не памятаю, калі мне было так балюча за краіну, у якой я жыву”, — сказаў ён у апошнім слове.
Суддзя Алена Бушава 16 лютага 2021 прысудзіла яму паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
На пачатку лютага 2022 Ігар Капанайка быў пераведзены з Турмы №4 у бабруйскую ПК №2.
Ігар Капанайка цалкам адбыў пакаранне: 12 сакавіка 2022 яго вызвалілі і адвезлі на мяжу з Расіяй для дэпартацыі.
Прысуд за запененыя дзверы ў кватэру супрацоўніцы міліцыі: паўтары гады калоніі
Судзяць ваеннага пенсіянера, які запеніў дзверы ў кватэру супрацоўніцы міліцыі і абразіў яе