Ігар Гарачка
Дата нараджэння: 8 траўня 1993
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Собалеў Ігар
Гарачка Ігар Аркадзьевіч быў асуджаны ў Гродзенскім абласным судзе паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) і ч. 1 і ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку). З 21 кастрычніка па 19 лістапада 2024 года справы разглядаў суддзя Собалеў Ігар.
20 снежня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.