Ігар Фёдараў

Дата нараджэння: 24 траўня 1988

Дата затрымання: 27 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Пакунова Вікторыя

Пракурор: Пасемка Святлана

Месца зняволення: ПК № 15

Ігар Васільевіч Фёдараў шмат год працаваў інжынерам-механікам на “Авіяцыйным рамонтным заводзе" у Баранавічах. Але пасля падзей жніўня 2020 года, калі Ігар разам з іншымі завадчанамі актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 23.34 і арт. 24.3 КаАП. Пасля гэтага з ім не працягнулі кантракт, а пасля ён і зусім вымушаны быў эміграваць, баючыся крымінальнага пераследу.

Знаходзячыся ў эміграцыі, Ігар распавядаў, што сумуе па Радзіме і жыве надзеяй вярнуцца. 

Вядома, што вярнуцца ў Беларусь ён вырашыў пасля пачатку вайны ва Ўкраіне. Знаходзячыся на мяжы, ён напісаў у сацыяльных сетках пост:

«Я вяртаюся, каб сказаць “не” вайне і беззаконню, знаходзячыся ў сваёй роднай краіне. Рабяты, колькі мы будзем трываць гэта? Я так ганарыўся тым, што я беларус у 2020-м, мы ж, калі разабрацца, толькі тады па-сапраўднаму народам і сталі, а не проста людзьмі, якія жывуць у адной краіне. А цяпер мне так сорамна, сорамна, што мы толькі поглядамі і маўчаннем праводзім танкі, якія едуць забіваць украінцаў, самалёты, якія ўзлятаюць з нашых аэрадромаў і ракеты, якія ляцяць бамбіць украінскія гарады. Вядома, не хочацца быць звольненым, не хочацца трапіць на суткі, атрымаць агромністы штраф ці дубінкай па азадку, страшна лезці пад гумавыя кулі і светлашумавыя гранаты, але нашмат больш страшна тое, што па факту цяпер мы з'яўляемся маўклівымі саўдзельнікамі захвату брацкага нам народа, і ўсе тыя, хто ўжо загінуў і хто яшчэ загіне, будуць і на нашым сумленні таксама, калі мы гэтак жа працягнем маўчаць... Асабіста я буду лепш сядзець у турме, з чыстым сумленнем, чым запужаным, падаўленым, з заткнутым страхам ротам, у цёплай утульнай кватэрцы дзе-небудзь на Паўднёвым у Баранавічах ці на ўскрайку Кракава назіраць за ўсім гэтым піз....ом і нічога не рабіць»

27 лютага 2022 года ён вярнуўся дадому, каб паўдзельнічаць у рэферэндуме. Яго затрымалі каля выбарчага ўчастка і змясцілі ў ІЧУ у Баранавічах. 2 сакавіка яго перавялі ў СІЗА-6.

25 траўня 2022 года ў судзе Баранавіч і Баранавіцкага раёна Ігара Фёдарава асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Вікторыя Пакунова прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза прэзідэнта).

Ігар адбывае пакаранне ў магілёўскай ПК № 15.

Беларуса асудзілі да двух гадоў калоніі за каментар у бок Лукашэнкі пасля пачатку вайны ва Украіне

25 траўня 2022 года ў судзе Баранавіч і Баранавіцкага раёна да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі Ігара Фёдарава. Суддзя Вікторыя Пакунова прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса за каментар, які Фёдараў пакінуў у Інстаграм, знаходзячыся ў Польшчы.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»