Ігар Фалейчык

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 29 верасня 1994

Дата затрымання: 17 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 5 лютага 2024

Суддзя: Паўлоўская Іна

Ігар Фалейчык. Фота з сацыяльных сетак

Ігара Аляксандравіча Фалейчыка 14 красавіка 2022 г. выклікалі ў падатковую інспекцыю, дзе яго ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі. Затрымалі спачатку па адміністрацыйнай справе нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, а з 17 красавіка па крымінальнай справе, і змясцілі да суда пад варту за абразу прэзідэнта Беларусі (ч. 1. арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Прадстаўнік абвінавачання папрасіў суд пакараць Ігара Фалейчыка пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады. Метавіта такі прысуд і вынесла 7 ліпеня 2022 года суддзя Іна Паўлоўская.

Ігар утрымліваўся ў СІЗА-6. Адбываў пакаранне ў ПК-17

Па падліках мусіў выйсці на волю 5 лютага 2024 г. 

За рэпост камедыйных відэаролікаў з выявай прэзідэнта асудзілі жыхара Баранавічаў

Суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў 7 ліпеня вынес прысуд Ігару Фалейчыку, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта Беларусі (ч. 1. арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»