Ігар Фалецкі

Дата нараджэння: 11 чэрвеня 1969

Дата затрымання: 9 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 8 ліпеня 2022

Суддзя: Круголь Іна

Ігар Іванавіч Фалецкі — фігурант справы па арт. 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза прэзідэнта) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).

Паводле матэрыялаў следства, 22 лютага 2021 г., знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, абвінавачаны абразіў з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі Лукашэнку і супрацоўнікаў ДПС ДАІ Петрачэнку і Рыжыка.

Суд Бабруйска 9 ліпеня 2021 года прысудзіў яму адзін год пазбаўлення волі з накіраваннем у калонію агульнага рэжыму. Ігара Фалецкага ўзялі пад варту ў зале суда.

Ігар адбываў пакаранне ў Турме № 4 і, паводле інфармацыі праваабаронцаў, у ліпені 2022 г. выйшаў на волю.

Абразіў і прэзідэнта, і супрацоўнікаў міліцыі. Вынесены прысуд жыхару Бабруйска

У судзе Бабруйскага раёна 7 ліпеня вынесены прысуд па крымінальнай справе Ігара Фалецкага. Яго абвінавацілі адразу па двух артыкулах: арт. 368 (абраза прэзідэнта і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»