Ігар Буднік
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 студзеня 1991
Дата затрымання: 3 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Справы: Пратэсты Мінск
Ігар Збышэковіч Буднік знаходзіўся ў жодзінскім СІЗА, абвінавачаны паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
24 ліпеня 2023 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска палітзняволенага асудзілі на 2,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Ігара вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
11 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.