Ігар Бялаш
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 траўня 1991
Дата затрымання: 23 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 22 траўня 2023
Суддзя: Ерафееў Яўген
Справы: Пратэсты Жлобін
Ігар Анатольевіч Бялаш быў асуджаны 23 лістапада 2021 года за ўдзел у акцыі пратэсту ў Жлобіне 9 жніўня 2020 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) да 1 года і 6 месяцаў калоніі. Узяты пад варту ў зале суда.
У траўні 2023 г. палітзняволены выйшаў на волю з ПК № 17, цалкам адбыўшы тэрмін.