Ігар Беланожка

Былы палітвязень

Дата затрымання: 25 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 30 жніўня 2023

Суддзя: Петрусевіч Вадзім

Пракурор: Пяркоўскі Валерый

Ігар Аляксандравіч Беланожка — ураджэнец Валожына, жыве ў Маладзечне. Яго затрымалі праз ананімны данос у міліцыю наконт "абразлівых" каментароў ды змясцілі ў СІЗА-1.

31 кастрычніка 2022 года суддзя Маладзечанскага раённага суда Вадзім Петрусевіч прызнаў Ігара Беланожку вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза Лукашэнкі) і прысудзіў яму пакаранне тэрмінам 1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дзяржабвінаваўцам выступіў памочнік пракурора Валерый Пяркоўскі.

Па падліках, Ігар з канца лета 2023 г. мусіць быць на волі. 

За 10 каментароў у “Аднакласніках” маладзечанцу прысудзілі год калоніі

У судзе Маладзечанскага раёну 31 кастрычніка асудзілі Ігара Беланожку паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Вадзім Петрусевіч. Дзяржабвінаваўцам выступіў памочнік пракурора Валерый Пяркоўскі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»