Ігар Барысаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 6 кастрычніка 1977
Дата затрымання: 15 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Карсюк Дзмітрый
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Ігар Віктаравіч Барысаў асуджаны судом Цэнтральнага раёна г. Мінска па арт. 364 (гвалт або пагроза гвалтам супрацоўнікам унутраных спраў), ч. 2 арт. 366 (гвалт або пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.
15 жніўня 2023 года справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк. Вядома, што Ігара асудзілі да пазбаўлення волі. Куды перавялі палітвязня з СІЗА-1 — невядома.
27 кастрычніка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Выйшаў на волю 16 верасня 2024 года па памілаванні.