Ігар Атрафіменка
Дата нараджэння: 10 снежня 1973
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Кузьмічонак Святлана
Атрафіменка Ігар Юр'евіч быў асуджаны ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Віцебска паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза Лукашэнкі). Справу 19 жніўня 2024 года разгледзела суддзя Кузьмічонак Святлана Анатольеўна.
Паводле сацсетак Ігар вучыўся ў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
6 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.