Ігар Альхоў

Дата нараджэння: 2 ліпеня 1992

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму

Вынік суда: прымусовае лячэнне

Від пакарання: прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары

Суддзя: Кармановіч Сяргей, Іглікаў Ігар

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Ігара Альхова суд Цэнтральнага раёна Гомеля абвінавачваў у акце тэрарызму (ч.1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 386 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Сяргей Кармановіч.

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 15 жніўня 2022 года вынес вызначэнне, згодна з якім пастанавіў прымяніць у дачыненні да Альхова з прычыны здзяйснення ім у стане непрытомнасці грамадска - небяспечных дзеянняў, прадугледжаных ч. 1 арт. 13, ч. 1 арт. 289, ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў выглядзе прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары са строгім наглядам.

Супраць Ігара распачалі новую крымінальную справу па факце ўцёкаў з псіхіятрычнага стацыянара са строгім наглядам (ч. 1 арт. 413 Крымінальнага кодэкса). Разглядае яе ў Мінскім раённым судзе Ігар Іглікаў. Пасядждэнне прызначанае на 27 сакавіка 2023 года.

Гомельскага "тэрарыста" Альхова накіравалі ў псіхіятрычную лякарню са строгім наглядам

Праваабаронцы дазналіся пра лёс гомельскага “тэрарыста” Ігара Альхова, якога суд Цэнтральнага раёна Гомеля абвінавачваў у акце тэрарызму (ч.1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 386 Крымінальнага кодэкса).

Былога "тэрарыста" з Гомеля Ігара Альхова судзяць за спробу ўцёкаў з псіхіятрычнай лякарні

Не зусім звычайная крымінальная справа разглядаецца Мінскім раённым судом у дачыненні да 31-гадовага жыхара Гомеля Ігара Альхова. Мужчыну абвінавачваюць ва ўцёках з папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, арыштнага дома або з-пад варты (ч. 1 арт. 413 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»