Ігар Іваноў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Штуро Раіса, Бясецкі Уладзімір

Пракурор: Кабачэўская Кацярына

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Ігар Альбертавіч Іваноў абвінавачваўся ў абразе супрацоўнікаў міліцыі і супрацоўнікаў Дэпартамента выканання пакаранняў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

7 чэрвеня 2022 года суд Полацкага раёна ўжо асудзіў Іванова за абразу прадстаўнікоў улады на два з паловай гады абмежавання волі. Справу тады разглядаў суддзя Уладзімір Бясецкі.

Суд горада Полацка і Полацкага раёна 13 ліпеня 2022 года вынес прысуд па справе, якую разглядала суддзя Раіса Штуро, дзяржабвінаваўца – памочнік пракурора Кацярына Кабачэўская.Суд пастанавіў прызнаць Іванова вінаватым і пакараў яго трымя гадамі “хіміі” і штрафу ў памеры 2 880 рублёў (недаплочаная сума па першаму прысуду).

Таксама суд задаволіў кампенсацыі маральнай шкоды чатыром пацярпелым па 1 000 рублёў кожнаму.

Жыхара Полацка за абразы супрацоўнікаў МУС асудзілі ў другі раз

Суд горада Полацка і Полацкага раёна 13 ліпеня 2022 года вынес прысуд Ігару Іванову, які абвінавачваўся ў абразе супрацоўнікаў міліцыі і супрацоўнікаў Дэпартамента выканання пакаранняў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»