Ігар Адаменкаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 студзеня 1979
Дата затрымання: 16 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 16 ліпеня 2021
Дата вызвалення: 6 студзеня 2023
Ігар Анатольевіч Адаменкаў — асуджаны на паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).
У лісце на волю Ігар напісаў, што да змяшчэння ў ПУАТ ён працаваў кіроўцам пагрузчыка на кампаніі Coca-Cola. У красавіку 2021 года жаніўся, мае 6-гадовага сына. Таксама ў мінулым ён займаўся спартовай акрабатыкай, быў майстрам спорту міжнароднага класа, чэмпіёнам Еўропы. Працаваў артыстам-акрабатам у цырку Нікуліна і з'яўляецца лаўрэатам міжнароднага конкурсу ў Монтэ-Карла — самага прэстыжнага цыркавога фестывалю.
З сярэдзіны ліпеня 2021 г. Ігар пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 26, у канцы студзеня 2022 г. быў пераведзены ў ПУАТ № 24.
Палітзняволены цалкам адбыў пакаранне і 6 студзеня 2023 г. выйшаў на волю.