Грэта Далінкевіч

Дата нараджэння: 27 сакавіка 1991

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

Далінкевіч Грэта Міхайлаўна была асуджана ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 19 сакавіка 2024 года справу разгледзеў суддзя Карсюк Дзмітрый.

Дзяўчына на праўладным відэа кажа , што яна ўдзельнічала ў пратэстах, а таксама нібыта курыравала дваровы чат «Несцерка». Гэта чат дома па вуліцы Багдановіча, 78, дзе калісьці была знакамітая крама «Несцерка».

Грэта Далінкевіч (Максімава) у 2020-м займалася васковай дэпіляцыяй. У жанчыны ёсць два непаўналетнія дзіцяці. Вядома, што з 2021 года яна пераехала ў Калінінград па мужа Яўгена Далінкевіча, які ўладкаваўся там працу спартовым масажыстам. Але потым яны расталіся і яна пераехала ў Менск. Вядома, што апошнія некалькі тыдняў яна была ў Еўропе, але жыць туды не пераязджала. Губапаўцы сцвярджаюць, што іх папярэдзілі аб вяртанні дзяўчыны праз бота, але ніяк гэта не сведчаць.

19 красавіка 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»