Эмін Адыгезалаў

Дата нараджэння: 26 траўня 1978

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
  • ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Агладкова Наталля

Пракурор: Цішкевіч Мікалай

Месца зняволення: ПК № 3

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем, Шматдзетныя бацькі

Эмін Гівамі Аглы Адыгезалаў быў асуджаны 12 сакавіка 2021 года ў Бабруйску па справе аб падпале апорнага пункта, піша «Вячэрні Бабруйск». 42-гадовага бабруйчаніна прызналі вінаватым у падпале і хуліганстве. Яго таксама будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.

Суддзя Наталля Агладкова вынесла рашэнне: мужчына адправіцца ў калонію ўзмоцненага рэжыму на шэсць гадоў. Пазоў ад Цэнтра вольнага часу і творчасці за нанесеную пажарам шкоду будуць разглядаць асобна.

У судзе бабруйчанін казаў, што ў яго трое дзяцей. Таксама ў Эміна праблемы з нагамі, ён перасоўваецца з палкай.

Утрымліваўся ў СІЗА № 5. Адбывае тэрмін у ПК № 3

Шэсць гадоў калоніі — за падпал "апоркі"

У Бабруйску вынеслі прысуд па справе аб падпале апорнага пункта, піша "Вечерний Бобруйск". 42-гадовага бабруйчаніна прызналі вінаватым у падпале і хуліганстве і прысудзілі да шасці гадоў калоніі. Яго таксама будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.

6 лет колонии усиленного режима. Вынесен приговор по делу поджога «опорника» в Бобруйске

Сегодня, 12 марта состоялось последнее заседание по делу бобруйчанина Э., которого обвиняют в поджоге опорного пункта №4 на ул. Куйбышева в Бобруйске в сентябре 2020 года. Обвиняемому озвучили приговор.

 

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»