Глеб Вятошкін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 3 траўня 1999
Дата затрымання: 27 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Піскуноў Аляксандр
Справы: Пратэсты Гомель
Глеб Сяргеевіч Вятошкін — бармэн бара "Кватэрнік".
Гомельскі абласны суд 4 траўня 2023 году пачаў разгляд яго крымінальнай справы. Яго абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Пасля заканчэння аддзялення замежных моваў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Глеб стаў працаваць барменам.
Пра затрыманне 24-гадовага Вятошкіна супрацоўнікамі ГУБАЗіК праваабаронцы даведаліся з праўладных тэлеграм-каналаў 28 лістапада мінулага года. Утрымліваўся ў СІЗА-3.
Паведамлялася, што ён нібыта распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы, а ў жніўні 2020-га ўдзельнічаў у пратэстах, абражаў прадстаўнікоў улады і распальваў сацыяльную варожасць. Пасля затрымання ў дачыненні да Глеба быў складзены пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
30 траўня 2023 г. у Гомельскім абласным судзе суддзя Аляксандр Піскуноў вынес прысуд: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на пяць гадоў. Глеба вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Прысуд не паспеў уступіць у сілу, паколькі ўжо 8 чэрвеня 2023 г. пракуратура падала апеляцыйны пратэст на ўзмацненне жорсткасці пакарання з 5 гадоў "хатняй хіміі" на тры гады пазбаўлення волі.
У Вярхоўным судзе 8 жніўня 2023 г. адбыўся чарговы суд над Глебам Вятошкіным. Прадстаўнік пракуратуры ў судзе запытаў паўтара гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Судовая калегія Вярхоўнага суда падтрымала запыт пракурора.
З'ехаў з Беларусі.
У 2024 г. дададзены ў базу вышуку Расіі.
Бармену з Гомеля Глебу Вятошкіну змянілі прысуд з "хатняй хіміі" на калонію
На наступным тыдні Глеб Вятошкін адправіцца адбываць пакаранне.
Пяць гадоў "хатняй хіміі" прысудзілі гомельскаму бармену Глебу Вятошкіну