Глеб Нікановіч

Дата нараджэння: 22 красавіка 1997

Дата затрымання: 11 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 снежня 2021

Дата вызвалення: 3 чэрвеня 2023

Суддзя: Куроўскі Дзмітрый

Пракурор: Бацюшка Аляксандр, Юшчук Міхаіл

Глеб Віктаравіч Нікановіч — фігурант так званай "справы карагодаў", якая датычыцца акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце. У той дзень калона дэманстрантаў выйшла на скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Рух аўтамабіляў і грамадскага транспарту на ўчастку быў абцяжараны. Людзі спявалі песні, вадзілі карагоды да тых часоў, пакуль не прыехаў вадамёт. Услед за ім выбеглі сілавікі і сталі затрымліваць пратэстоўцаў.

30 жніўня 2021 суддзя Куроўскі прызначыў Глебу пакаранне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — 1 год і 6 месяцаў "хіміі".

11 снежня 2021 пачаў адбываць тэрмін у ПУАТ № 24.

3 чэрвеня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

У Брэсце абвясцілі прысуды шостай партыі па "справе карагодаў". На волю выйшлі экс-вядучы БТ і яшчэ тры фігуранты

У судзе Ленінскага раёна Брэста 30 жніўня суддзя Дзмітрый Куроўскі абвясціў прысуды шостай партыі абвінавачаных па "справе карагодаў". З 14 абвінавачаных чатыры ўтрымліваліся да суду пад вартай — іх вызвалілі ў зале суда. Былога тэлевядучага Беларусь-4 Канстанціна Свідуновіча, Іллю Ягорава, пружанца Сяргея Канановіча і Аляксандра Жука пакаралі "хіміяй", у СІЗА палітвязняў утрымлівалі з 24 сакавіка. Таксама на гэтым працэсе разглядалі справу супраць трох чалавек за пашкоджанне двух камер Белтэлекама і нанясенне "цынічных надпісаў" па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). Дзяржабвінавачанне падтрымлівалі пракуроры Аляксандр Бацюшка і Міхаіл Юшчук. Па "справе карагодаў" асуджаныя ўжо 83 чалавекі, некаторых адправілі ў калоніі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»