Глеб Лёгкі

Дата нараджэння: 3 верасня 1995

Дата затрымання: 16 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 15 траўня 2023

Суддзя: Літвін Андрэй

Глеб Яўгенавіч Лёгкі з Бабруйску быў асуджаны на пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму на тэрмінам на 1 год 6 месяцаў за абразу дзяржаўнага сцягу (арт. 370 Крымінальнага кодэксу).

Паводле матэрыялаў справы, Арцём Прыгажаеў і Глеб Лёгкі ўвечары 15 лістапада 2021 года, знаходзячыся ў нецвярозым стане, сарвалі з будынка адной са школ горада дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і размахвалі ім. Затым кінулі на зямлю, а Лёгкі кінуў на яго акурак.

У траўні 2023 г. палітзняволены выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. 

За сарваны чырвона-зялёны сцяг двух бабруйчан асудзілі да пазбаўлення волі

Судовы працэс адбыўся 18 студзеня і праходзіў у закрытым рэжыме.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»