Глеб Койпіш
Дата затрымання: 25 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 14 сакавіка 2022
Суддзя: Козел Наталля
Пракурор: Гарошка Віктар
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 21

Глеб Ігаравіч Койпіш — дырэктар студыі вэб-дызайну "Іквадарт", быў затрыманы 25 жніўня 2021 ў Гродне. Дома ў яго, а таксама ў студыі быў праведзены ператрус.
Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
9 снежня быў вынесены прысуд Глебу: два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Яго адпусцілі з-пад варты да часу накіравання на адбыццё пакарання.
14 сакавіка 2022 Глеб пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 21.
МУС 28 кастрычніка 2022 г. уключыў палітзняволенага ў "Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
![]()
Кіраўніку гродзенскай студыі "Іквадарт" прысудзілі два гады "хіміі"
У Гродне затрымалі дырэктара студыі вэб-дызайну «Iквадарт» Глеба Койпіша