Глеб Гатоўка
асуджаны на 4 гады калоніі
Дата нараджэння: 21 красавіка 2000
Дата затрымання: 14 ліпеня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
арт. 363 Крымінальнага кодэксу – Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Месца зняволення: СІЗА-1

Глеб Гатоўка – 20-гадовы мінчук, асуджаны 31 снежня судом Кастрычніцкага раёна Мінска да чатырох гадоў калоніі за падзеі 14 ліпеня адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), ч. 2 арт. 363 (супраціў супрацоўніку АМАПу), арт. 435 (ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу).
Глеба абвінавацілі ў тым, што ён удзельнічаў у стыхійнай акцыі пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, дзе штурхнуў нагой у бок супрацоўніка мінскага АМАПа Аляксея Місючэнку і аказаў непадпарадкаванне старэйшаму лейтэнанту АМАПа Дзмітрыю Чэрніку, а таксама ў тым, што з-за боязі захварэць COVID-19 у казарме ўхіліўся ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу.
![]()
20-гадовага мінчука асудзілі за падзеі 14 ліпеня па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса