Герман Быхаў

індывідуальны прадпрымальнік

Дата нараджэння: 5 чэрвеня 1994

Дата затрымання: 15 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Месца зняволення: ПК № 3

Герман Валер'евіч Быхаў — жыхар Магілёва, індывідуальны прадпрымальнік. Быў затрыманы 15 сакавіка за два каментары ў тэлеграме, напісаныя ў жніўні 2020 года. Затрымлівалі Германа супрацоўнікі ГУБАЗіКа, дома быў праведзены вобшук. Першапачаткова яго вінавацялі па арт. 364 Крымінальнага кодэксу — пагроза гвалтам супрацоўнікам міліцыі.

Канчатковае абвінавачванне Герману прад'яўлена па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне варожасці супраць іншай сацыяльнай групы (міліцыянтаў).

8 кастрычніка 2021 быў асуджаны да трох гадоў зняволення.

На пачатку студзеня 2022 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Германа з Турмы №4 у ПК №3.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»