Георгій Васіленка

прадпрымальнік

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 24 лістапада 1996

Дата затрымання: 5 лютага 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 7 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 10 ліпеня 2023

Суддзя: Салоўскі Сяргей, Казачак Віктар

Групы: Бізнесмены

Справы: Пратэсты Гомель

Георгій Сяргеевіч Васіленка — прадпрымальнік з Гомеля.

16 жніўня 2022 г. на цэнтральнай плошчы Леніна Георгій Васіленка спусціў з флагштоку дзяржаўны сцяг і падняў, як піша следчы А. Салаўёў, "сімвал, які не з'яўляецца атрыбутам улады", а менавіта бел-чырвона-белы сцяг. Літаральна праз дзень следчыя вызначылі ягоную асобу.

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 26 лістапада 2021 года быў вынесены прысуд у дачыненні да яго. Суддзя Сяргей Салоўскі асудзіў Георгія Васіленку паводле ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства) да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу — "хімія".

15 лютага 2022 Георгій быў затрыманы на "хіміі". У сярэдзіне красавіка стала вядома, што ён знаходзіцца ў СІЗА-3.

У  судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 27 чэрвеня 2022 г. быў вынесены другі прысуд палітзняволенаму, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта Беларусі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) праз паведамленні, размешчаныя ў групавым чаце падчас знаходжання ў ПУАТ. Суддзя Віктар Казачак пакараў Георгія пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў, а з улікам не адбытага раней пакарання канчаткова прызначыў зняволенне тэрмінам на адзін год і сем месяцаў.

У жніўні 2022 г. Георгія этапавалі з СІЗА-3 у ПК № 5.

У сярэдзіне ліпеня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Палітвязня, які ўзняў у Гомелі бел-чырвона-белы сцяг, асудзілі яшчэ і за абразу прэзідэнта

Паводле матэрыялаў абвінавачання, знаходзячыся па месцы адбывання пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу, Васіленка, усведамляючы публічны і зневажальны характар сваіх паведамленняў, размясціў у групавым чаце каментары, якія змяшчаюць выяўленыя ў лаянкавай форме абразы ў адрас прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Масавы пераслед палітзняволеных "хімікаў": што вядома цяпер

15 лютага у ПУАТ №39 быў затрыманы палітзняволены актывіст з Магілёва Станіслаў Паўлінковіч, у ПУАТ №45 затрыманы палітвязень Дзяніс Граханаў, у ПУАТ №49 — Георгій Васіленка.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»