Георгій Гірыловіч

Дата нараджэння: 27 студзеня 1968

Дата затрымання: 12 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Прадун Ірына

Месца зняволення: ПК № 22

Георгій Барысавіч Гірыловіч, жыхар Рагачова. Быў затрыманы за абразу Лукашэнкі паводле 368 артыкула Крымінальнага кодэксу. Утрымліваўся ў СІЗА-3. 

6 верасня 2022 г. на закрытым пасяджэнні быў асуджаны судом Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці паводле артыкулаў 367 ч.1 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), 368 ч. 1 (абраза Лукашэнкі), 369 (абраза прадстаўніка ўлады) КК. Суддзя — Ірына Прадун. Рашэнне суда невядомае. 

28 кастрычніка 2022 г. прайшло апеляцыйнае пасяджэнне суда. Прысуд набыў моц.

Георгій адбывае тэрмін у ПК-22

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»