Георгій Цыкін

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шут Юлія

Сярод доказаў віны — стужачкі і сцягі пэўных кветак

19 траўня суд Ленінскага раёна горада Мінска ў складзе суддзі Юліі Шут разгледзеў справу ў дачыненні да Георгія Цыкіна. Яго абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 369 КК — абраза прадстаўніка ўлады.

Пасада ў абражанага прадстаўніка ўлады — старшы ўчастковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна.

Георгій Цыкін сваю віну прызнаў. Ён распавёў, што ў стужцы навін Facebook убачыў у аднаго з карыстальнікаў публікацыю з мноствам фатаграфій гэтага супрацоўніка АУС. Цыкін "паддаўся ўсеагульнаму негатыўнаму настрою" і пакінуў пад гэтай публікацыяй каментар, які і быў расцэнены самім супрацоўнікам АУС як "абразлівы і той, яки ганьбіць  гонар".

Суд пастанавіў, што паказанні пацярпелага струдніка АУС пацвярджаюць вінаватасць Цыкіна. А акрамя гэтага яе пацвярджаюць і:

  • Пратакол агляду старонкі Facebook,
  • Пратакол агляду каментара на старонцы Facebook (з удзелам "спецыяліста кампутарнай інфармацыі"),
  • Пратакол агляду звестак аб "пастаянных выхадах у Інтэрнэт" Цыкіным,
  • Пратакол агляду тэлефона Цыкіна, падчас якога там быў знойдзены Facebook.

А сярод рэчыўных доказаў віны Цыкна былі:

  • "вырабы ў выглядзе двух палотнаў з выявай герба Пагоня",
  • бел-чырвона-белы сцяг
  • "сцяг чырвона-чорнага колеру"
  • "сцяг сіне-жоўтага колеру"
  • "стужачкі чырвонага колеру з арнаментам белага колеру"
  • "стужачкі жоўта-сіняга колеру"

Усе гэтыя рэчавыя доказы суддзя Шут пастанавіла знішчыць. А Георыя Цыкіна ён прысудзіў да абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў. Акрамя таго, спагнаць з Цыкіна кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелага супрацоўніка АУС памерам у 1500 беларускіх рублёў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»