Генадзь Жукель
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 красавіка 1961
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Лобан Наталля
Генадзь Мар'янавіч Жукель быў асуджаны да 1 года пазбаўлення волі ў калоніі па ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) 27 снежня 2023 г. у судзе Лідскага раёна.
Справу разгледзела суддзя Наталля Лобан.
Следства сцвярджае, што падставай для ўзбуджэння справы стала тое, што Жукель патэлефанаваў у міліцыю і ў размове з дзяжурным абразіў Лукашэнку.
15 сакавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Адбываў тэрмін у ПК № 2.
Вызвалены ў ліпені 2024 г.
3 студзеня 2025 г. распачаўся разгляд новай справы Генадзя ў судзе Лідскага раёна, паводле ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Суддзя Наталля Лобан.
Жыхар Ліды патэлефанаваў у міліцыю — яго асудзілі за абразу Лукашэнкі