Генадзь Смірноў

Дата нараджэння: 29 кастрычніка 1974

Дата затрымання: 3 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Жарко Таццяна

Пракурор: Клімовіч Дзіяна

Месца зняволення: ПК № 17

Генадзь Міхайлавіч Смірноў быў асуджаны судом Ляхавіцкага раёна да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: Абраза прэзідэнта (арт. 368 КК) і супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў (арт. 363 КК).

Паводле абвінавачвання, Генадзь Смірноў набыў улёткі дэструктыўнага характару, пасля чаго 15 сакавіка 2021 года разам з сынам Вячаславам Смірновым размясціў улёткі з партрэтам Лукашэнкі на дошцы аб'яваў аўтобуснага прыпынку, на трансфарматарнай падстанцыі каля Ляхавіцкага райвыканкама і на металічнай апоры вулічнага асвятлення каля дома па вул. Гагарына, 9. На ўлётках змяшчаўся тэкст "Адольф Григорьевич Лукашенко" і "Нам нужен труп в одежде короля, а не живой придурок у руля".

А ўвечары 3 жніўня падчас яго затрымання за здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў паводле ч. 1 арт. 19.3 і ч. 1 арт. 24.23 КаАП для дастаўлення ў РАУС аказаў супраціў, спалучаны з ужываннем гвалту, супрацоўніку міліцыі Аляксандру Болтуцю.

На пачатку снежня 2021 Генадзь напісаў у лісце, што аб'яўляе ў СІЗА сухую галадоўку. Там яго змяшчалі на 17 сутак у ШІЗА.

У сярэдзіне студзеня 2022 стала вядома, што Генадзь быў пераведзены з СІЗА-6 у шклоўскую ПК № 17. У верасні адміністрацыя калоніі змяшчала палітвязня ў ШІЗА. У снежні палітвязня змясцілі ў ПКТ як злоснага парушальніка вызначанага парадку. Паводле крыніцы брэсцкіх праваабаронцаў, "Генадзь моцна схуднеў, высах, адны жылы тырчаць".

У Ляхавічах да калоніі і "хіміі" асудзілі бацьку і сына за расклейванне ўлётак з абразай Лукашэнкі

У судзе Ляхавіцкага раёна 27 кастрычніка вынеслі прысуд Генадзю і Вячаславу Смірновым, якіх вінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), а Генадзя — яшчэ і ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў (ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодекса).

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»