Генадзь Саўрыцкі
Палітвязень
Дата нараджэння: 28 лістапада 1963
Дата затрымання: 11 верасня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Макарэвіч Міхаіл
Заява аб прызнанні палітвязнем

Генадзь Станіслававіч Саўрыцкі быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе да пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы). З 13 па 21 лістапада 2024 г. справу разгледзеў суддзя Макарэвіч Міхаіл.
У гэты дзень таксама былі асуджаныя Саўрыцкая Ірына Аляксееўна, Вярбіцкая Віялета Генадзеўна.
Генадзь родам з Мінска. Ягоны бізнэс — гэта ААТ «Анастан», буйная кампанія, якая займаецца вытворчасцю пенапласту. Вытворчасць знаходзіцца ў Смалявіцкім раёне, а сама кампанія базуецца ў Мінску.
Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь 7 лютага 2025 года разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Кавальчук Андрэй Віктаравіч.
20 лютага 2025 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".
7 сакавіка 2025 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Утрымліваўся ў турме № 4, актуальны адрас невядомы.
![]()
Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»