Генадзь Палянін
Дата нараджэння: 21 студзеня 1952
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Падалянец Арцём
Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост
71-гадовага Генадзя Міхайлавіча Паляніна абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Да суда Палянін знаходзіўся пад падпіскай аб невыездзе.
Суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч 26 ліпеня 2023 года, з улікам узросту абвінавачанага, прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”). Справу разглядаў суддзя Арцём Падалянец.
18 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
71-гадовага пенсіянера з Баранавіч судзілі за абразу Лукашэнкі