Генадзь Мажэйка

журналіст

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 11 траўня 1982

Дата затрымання: 1 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 23 лістапада 2023

Суддзя: Фалькоўская Таццяна

Групы: Журналісты

Справы: Справа Зельцэра

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Лукас Мандль, дэпутат Еўрапарламента

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Генадзь Мікалаевіч Мажэйка — журналіст "Камсамольскай праўды".

Генадзя затрымалі ў Маскве 1 кастрычніка 2021 года. Згодна з папярэднімі звесткамі, затрыманне звязанае з артыкулам "Камсамольскай праўды", у якім знаёмая загінулага Андрэя Зельцэра станоўча пра яго адгукнулася. Менавіта аўтарства Генадзя стаяла пад гэтым тэкстам. 

Першапачаткова журналіст праходзіў па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Пазней стала вядома, што апошні артыкул замянілі на ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

У канцы снежня 2021 Генадзя перавялі з СТ № 8 у мінскі СІЗА-1.

Справу Генадзя пачалі разглядаць у Мінскім гарадскім судзе 1 снежня 2022 г. Працэс вяла суддзя Таццяна Фалькоўская. Журналіст сваёй віны не прызнаў.

Як стала вядома, журналісту інкрымінуюць абразу Лукашэнкі з-за дыктафоннага запісу з сустрэчы выбаршчыкаў з дэпутатам Варанецкім. Гаворка ідзе пра трохгадзінную сустрэчу дэпутата з насельніцтвам у 2020 годзе. На запісе чутны мужчынскі голас, які эксперты СК палічылі голасам Мажэйкі. Паведамляецца, што адвакат мае відэа з гэтай сустрэчы, дзе можна заўважыць, што журналіст не бярэ ўдзелу ў абмеркаванні. Фразу, якую палічылі абразай Лукашэнкі, прамаўляе іншы мужчына.

Дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў для журналіста тры гады зняволення. Менавіта такое пакаранне прызначыла журналісту 23 сакавіка 2023 г. суддзя Таццяна Фалькоўская. Справу супраць Генадзя Мажэйкі аб абразе Лукашэнкі падчас сустрэчы з дэпутатам вылучылі ў асобную вытворчасць.

29 чэрвеня 2023 г. КГБ дадаў палітвязня ў "тэрарыстычны спіс".

30 чэрвеня 2023 г. МУС унесла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".

11 верасня 2023 г. стала вядома, што Генадзя накіравалі ў папраўчую калонію "Віцьба-3"

23 лістапада 2023 г. Генадзь выйшаў на волю. 

Журналіста "Камсамольскай праўды ў Беларусі" асудзілі на тры гады калоніі

Згодна з тэкстам абвінавачвання, “Генадзь Мажэйка, праяўляючы амаральны інтарэс да экстрэмісцкай дзейнасці, з’яўляючыся яе прыхільнікам, дзейнічаючы паводле матываў палітычнай і ідэалагічнай варожасці, у перыяд з 23 чэрвеня 2020 года па кастрычнік 2021-га здзейсніў шэраг злачынстваў”.

Сёння пачалі судзіць журналіста "Комсомольской правды" Генадзя Мажэйку

Генадзю ставяць у віну, што ён, знаходзячыся на сустрэчы з выбаршчыкамі, якую ладзіў дэпутат Валер Варанецкі, “падтрымліваючы апазіцыйна настроеных удзельнікаў сустрэчы, праводзіў агітацыю супраць дзеючай улады, парушаючы агульначалавечую мараль”.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»