Генадзь Казючыц

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 9 жніўня 1968

Дата затрымання: 13 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 13 ліпеня 2021

Дата вызвалення: 4 ліпеня 2023

Суддзя: Сакратарова Таццяна

Пракурор: Андрыеўская Святлана

Генадзь Адамавіч Казючыц - жыхар аграгарадка Лапіч. Ён быў асуджаны 16 чэрвеня 2021 года на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразу міліцыянта (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса).

4 ліпеня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю з ПУАТ № 29, цалкам адбыўшы тэрмін.

“Міліцыя не павінна так біць дубінкай людзей”. Прысуд у Асіповічах за знявагу падпалкоўніка міліцыі

У судзе Асіповіцкага раёна 16 чэрвеня вынесены прысуд па крымінальнай справе за абразу супрацоўніка міліцыі (арт. 369 КК РБ). На лаве падсудных – жыхар аграгарадка Лапіч Генадзь Казючыц.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»