Генадзь Карнеевец
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Аношка Аляксандр
Карнеевец Генадзь Уладзіміравіч актыўна рэпосціў палітычныя публікацыі, з якіх можна было зразумець, што ён падтрымлівае "рускі свет". У 2020-м актыўна рэпосціў паведамленні, дзе крытыкавалі рэжым Лукашэнкі. А калі расійскія войскі пачалі шырокамаштабнае ўварванне ва Украіну, Карнеявец пераключыўся на перапосты расійскай ваеннай прапаганды, забыўшыся пра беларускую тэматыку. Пры гэтым папярэднія пасты з крытыкай рэжыму Лукашэнкі ён не выдаліў.
Паведамляецца, што старонка Карнеяўца ў сацсетцы не абнаўляецца з траўня 2024 года. 13 чэрвеня яго судзілі ў Калінкавічах, абвінаваціўшы ў распаўсюдзе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Верагодна, тады ж пачалі і крымінальную справу на яго.
Быў асуджаны ў судзе Жыткавіцкага раёна паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 і ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), арт. 188 КК (паклёп) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). 11 і 21 кастрычніка 2024 года справу ў закрытым рэжыме разгледзеў суддзя Аношка Аляксандр.
Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме 13 снежня 2024 года разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Калюка Вячаслаў Аляксеевіч.
Прыхільніку "рускага свету" з Жыткавічаў пагражае да шасці гадоў турмы