Генадзь Капітанаў
Дата нараджэння: 2 кастрычніка 1980
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Ананіч Алена
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Групы: Спартсмены
Генадзь Валер'евіч Капітанаў — атэставаны інструктар па краў-мага (распрацаваная ў Ізраілі вайсковая сістэма рукапашнага бою) са стажам заняткаў больш за 10 гадоў. Ён быў адным з двух беларускіх спартсменаў, якія ўдзельнічалі ў першым афіцыйным чэмпіянаце свету па спартыўным кірунку адзінаборства ў 2017 годзе ў Ізраілі, а таксама быў суддзёй першых спаборніцтваў па краў-мага ў Мінску ў 2019 годзе.
14 жніўня 2024 году ў Мінскім гарадскім судзе ў межах спецвытворчасці вынесены прысуд. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцыяў) Крымінальнага кодэксу і асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд агучыла суддзя Алена Ананіч.
Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 600 базавых велічыняў — 24 тысячы рублёў.
6 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Інструктара па краў-мазе завочна асудзілі да шасці гадоў калоніі і буйнога штрафу