Генадзь Гутар
Спецыяльная вытворчасць
Дата нараджэння: 28 кастрычніка 1965
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Макарэвіч Міхаіл
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Справы: Пратэсты Мінск
Анатоля Астроўскага, Віктара Пузана, Аляксандра Цярлюка, Ірыну Сталоку, Генадзя Генадзевіча Гутара 16 красавіка 2024 года ў судзе Партызанскага раёна Мінска завочна асудзілі і прызналі вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Віталя Пахомчыка асудзілі паводле арт. 342 і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса і акром двух гадоў пазбаўлення волі, прызначылі яму штраф у памеры 300 базавых велічынь (12 тысяч рублёў). Прысуд агучыў суддзя Міхаіл Макарэвіч. Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да гэтых людзей 23 лютага 2024 года.
10 траўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У вымушанай эміграцыі.
Яшчэ шасцярых беларусаў завочна асудзілі за ўдзел у мірных сходах