Генадзь Дарожкін
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 8 жніўня 1958
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 3 месяцы
Від пакарання: арышт
Суддзя: Брэган Яўген
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 16 траўня 2023 года асудзілі Генадзя Аляксеевіча Дарожкіна паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Яўген Брэган прызначыў Генадзю тры месяцы арышту.
Таксама суд прызначыў спагнаць з Генадзя ў якасці маральнай шкоды 2000 рублёў на карысць міліцыянткі Б., 200 рублёў, з улікам раней сплочаных сродкаў, на карысць міліцыянта Р. У мужчыны канфіскавалі мабільны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства.
12 студзеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Мужчыну асудзілі на тры месяцы арышту за абразу двух амапаўцаў