Гелена Ярмусік

Дата нараджэння: 26 снежня 1962

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 20 кастрычніка 2022 года вынес Гелене Ярмусік  пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) на тэрмін адзін год, а таксама пастанавіў спагнаць 500 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелай супрацоўнікы АМАП.

Судовая калегія Гродзенскага абласнога суда 6 снежня 2022 года разгледзела апеляцыйную скаргу пенсіянеркі, асуджанай за паклёп на службовую асобу паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса.

У апеляцыйнай скарзе Ярмусік паведамляе, што суд не ўлічыў, што яна дасягнула пенсійнага ўзросту, не атрымлівае пенсію, пражывае на выпадковыя заробкі, пакутуе захворваннямі. Не ўлічана таксама, што яна цалкам прызнала віну, раскаялася ў зробленым, выбачылася перад пацярпелай і станоўча характарызуецца. Яна прасіла змяніць прысуд і прызначыць ёй пакаранне ў выглядзе штрафу.

Аднак судовая калегія Гродзенскага абласнога суда пастанавіла прысуд пакінуць без змены, а апеляцыйную скаргу – без задавальнення.

Была унесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Скарга асуджанай за паклёп на амапаўку пенсіянеркі з Гродна пакінутая без задавальнення

Судовая калегія Гродзенскага абласнога суда 6 снежня разгледзела апеляцыйную скаргу пенсіянеркі Гелены Ярмусік, асуджанай за паклёп на службовую асобу паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»