Ганна Вольская

Дата нараджэння: 17 траўня 1979

Дата затрымання: 8 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 26 жніўня 2022

Суддзя: Рахманенка Таццяна

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 25

Ганну Валер'еўну Вольскую прызналі вінаватай у "абразе прадстаўнікоў улады".

Першапачаткова дзяржаўная абвінаваўца прасіла для Ганны 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Аднак суддзя Рахманенка абмежавалася паўтара гадамі абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Вольскую вызвалілі ў зале суда да таго, як прысуд набудзе законную моц.

Абразіла памочніка Лукашэнкі ў Маскве — падлучылася ФСБ

11 траўня суддзя суда Ленінскага раёна Магілёва Таццяна Рахманенка вынесла прысуд Ганне Вольскай за "абразу прадстаўнікоў улады".

 

 

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 25. 231707, г. Гродна, вул. Леніна, 12А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»