Ганна Васільева

Дата нараджэння: 19 снежня 1991

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Іванюценка Станіслаў

Прысудам суда абвінавачаная Ганна Васільева прызнаная вінаватай і на падставе ч. 1 арт. 342 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін два гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

У спісе грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Рэчычанку, якая заблакавала рух міліцэйскаму транспарту дзіцячай каляскай, асудзілі да "хатняй хіміі"

Суд Рэчыцкага раёна 13 чэрвеня вынес прысуд мясцовай жыхарцы Ганне Васільевай, якую абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»