Ганна Шэіна (Абразумава)
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата нараджэння: 9 жніўня 1989
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Емельянчанка Вольга
Справы: Пратэсты Мінск
Шэіна (Абразумава) Ганна Аляксандраўна мае вышэйшую адукацыю, працуе праект-менеджаркай у таварыстве з абмежаванай адказнасцю і гадуе непоўнагадовае дзіця. Яна была асуджана судом Савецкага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 10 лістапада 2023 года справу разгледзела суддзя Вольга Емельянчанка.
Пасля абвяшчэння выраку жанчыну вызвалілі ў зале суда.
1 снежня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Тры гады "хатняй хіміі" за 4 акцыі пратэсту. Чарговы прысуд па "народным" артыкуле