Ганна Сунгурава
мэнэджэрка, валанцёрка
Дата нараджэння: 23 лістапада
Дата затрымання: 25 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: СІЗА-1

Ганна Вітальеўна Сунгурава да свайго затрымання працавала мэнэджэркай у мэблевай кампаніі. Мае траіх дзяцей. Вольны час прысвячала валанцёрству.
Ганна ўдзельнічала ў акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Яна дапамагала развозіць людзей па дамах пасля мітынгаў, а таксама забірала на машыне затрыманых, якіх выпускалі з ізалятара на Акрэсціна.
Жанчыну затрымалі 25 верасня. Да яе прыехалі з ператрусам, канфіскавалі два кампутары і тэлефон, а затым павезлі ў Следчы камітэт.
Зараз Ганна знаходзіцца ў статусе падазраванай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”.
Утрымліваецца ў СІЗА-1 Мінска.
![]()
"Жыве для іншых і бачыць у гэтым шчасце". Мама аб палітычнай зняволенай Ганне Сунгуравой