Ганна Смалян

Дата затрымання: 8 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шут Юлія

Ганну Смалян затрымалі 8 верасня 2022 года. Яе абвінавацілі ў тым, што ў 2020 годзе жанчына ўдзельнічала ў пратэсным маршы, выходзіла на праезную частку праспекта Незалежнасці ў Мінску і перашкаджала руху грамадскага транспарту. Сілавікі апазналі Ганну па фотаздымках з яе тэлефона.

У судзе Ленінскага раёну 24 студзеня 2023 года яе асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шут прызначыла Ганне два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Ганну вызвалілі ў зале суда.

Мінчанку асудзілі на два з паловай гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэсным маршы

У судзе Ленінскага раёну 24 студзеня асудзілі Ганну Смалян паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шут прызначыла Ганне два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»