Ганна Скрыган
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 28 сакавіка 1976
Дата затрымання: 4 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 4 верасня 2024
Суддзя: Цяплова Ірына
Групы: Выкладчыкі, Навукоўцы
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Ганна Юр'еўна Скрыган — кандыдатка геаграфічных навук, былая кіраўніца Магілёўскага аддзялення міжнароднага аб'яднання "Экапраект". Удзельнічала ў навуковых канферэнцыях, звязаных з экалогіяй і ўрбаністыкай. У БРУ ў розны час была дацэнткай кафедры "Бяспека жыццядзейнасці", а таксама загадчыцай кафедры "Аўтамабільныя дарогі". Яе абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
Магілёўскі абласны суд у закрытым рэжыме 23 жніўня 2023 года прызнаў жанчыну вінаватай у "распальванні варожасці" і прызначыў пакаранне тэрмінам на два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Ірына Цяплова.
15 верасня 2023 г. МУС дадала Ганну ў спіс "экстрэмістаў".
Пасля Турмы № 4 Ганну накіравалі ў ПК-4.
12 кастрычніка 2023 г. КДБ унёс Ганну ў "спіс тэрарыстаў".
4 верасня 2024 г. выйшаў на волю па памілаванні.
У Магілёве вучоную асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі