Ганна Васільева
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Скалковіч Марына
Справы: Пратэсты Брэст
Ганна Паўлаўна Васільева была асуджана на два гады і шэсць месяцаў "хатняй хіміі" (у жанчыны двое непаўналетніх дзяцей) у судзе Маскоўскага раёна Брэста 24 траўня 2024 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года. Суддзя - Марына Скалковіч.
23 ліпеня 2024 г. будзе разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Груда Кацярына.
Да 1,5 года калоніі. Яшчэ пяць чалавек асудзілі за ўдзел у пратэстах 10 жніўня 2020 у Брэсце